Ці беларушчына – гэта субкультура?

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZng2LWd6ZEVIZU0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Сёлета Беларусі святкуе 25-годдзе суверэннага жыцця. Але надалей для шматлікіх грамадзянаў Беларусі актуальным застаецца пытанне: дзе атрымаць прышчэпку беларускасці?Кандыдат філалагічных навук, паэт ды бацька траіх дзяцей Анатоль Івашчанка падкрэсліў, што ў сённяшняй Беларусі практычна няма афіцыйнай беларускамоўнай адукацыі.

«Ёсць лічаныя маленькія выспачкі беларускасці, якія трымаюцца найперш на асобе, напрыклад, выкладчыка або некага з бацькоў», – заўважыў філолаг.

Ён падкрэсліў, што ўсе адукацыйныя праграмы арыентуюцца на паслядоўную адукацыю, гэта значыць, калі дзіця прыходзіць пасля садка ў школу, то мусіць быць падрыхтаваным і мець базавыя веды. Часта ж дзіця, прыйшоўшы ў 1-ы клас, не разумее 99 % уласнабеларускай лексікі. У ВНУ выкладчыкі беларускай мовы мусяць вучыць студэнтаў таму, што навучэнцы павінны былі б ведаць у 1-ым класе агульнаадукацыйнай школы.Шмат што ў беларускамоўным выхаванні залежыць ад бацькоў і ад адкрытасці дзіцяці, лічыць літаратар. Аднадумцаў і адпаведнае асяроддзе сёння можна хутка знайсці з дапамогай інтэрнэту.

«Калі глядзець на сітуацыю вачыма чалавека, народжанага ў 90-ыя, то беларушчына ёсць субкультурай. Нехта становіцца готам, футбольным заўзятарам, а нехта талкіністам-ралевіком, для некага беларушчына таксама гульня, бо беларускую мову ён мог не чуць… Для яго беларушчына – гэта ў пэўным сэнсе выбар сваёй каманды», – заўважыў паэт.

Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Падпалкоўнік МУС Юрый Гушча: Пераходзіць на бок народу будуць цэлымі падраздзяленнямі

«Ніхто не прасіў павысіць пенсіі». Чаму пенсіянеры выйшлі на маршы?

Як на расейскае тэлебачанне трапляюць эксперты па Беларусі

Да чаго можа давесці крызіс у дробным бізнесе?

Аляксандр Фядута: У Расеі няма рычагоў уздзеяння ні на Лукашэнку, ні на апазіцыю, ні на тых, хто выходзіць на пратэст

Стрымаў з акцыяў больш не будзе?

Што будзе, калі партыю «Разам» зарэгіструюць?

Якія абставіны могуць падштурхнуць Лукашэнку да перамоваў?