Ці баіцца Лукашэнка кампраматаў?


Беларусь зноў у топе сусветных навінаў – СМІ прадставілі доказы таго, як беларускія спецслужбы рыхтаваліся да забойстваў палітычных апанентаў рэжыму. Вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна абмяркоўвае з экспертам у медыях Паўлюком Быкоўскім новы этап вайны кампраматаў.

Паплечнікі Аляксандра Лукашэнкі заўжды актыўна спрабавалі выкарыстоўваць моц кампраматаў. Перад выбарамі 2020 году грамадства намагаліся ўпэўніць у цёмным мінулым усіх асноўных канкурэнтаў. Відавочна, намаганні беларускай прапаганды не далі плёну: ім проста не паверылі. У адрозненні ад той інфармацыі, якая распавядае пра злачынствы і «шэрыя» справы самога Аляксандра Лукашэнкі і ягонага бліжэйшага атачэння.

«Думаю, Лукашэнка спадзяецца, што праблема сама сабою знікне і галоўнае пратрымацца некалькі дзён, некалькі месяцаў, а там само сабою ўсё вырашыцца», – тлумачыць госць «Размовы» Паўлюк Быкоўскі рэакцыю ўладаў на «злітыя» дадзеныя.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.