Форум (ток-шоу) Ці адключыць Лукашэнка расейскія тэлеканалы?


У незалежных і не ангажаваных медыяэкспертаў не выклікае сумневу, што змест, скіраванасць, формы ды кірункі дзейнасці расейскіх медыяў можна вызначыць толькі гэткім чынам: інфармацыйная агрэсія ў дачыненні насельніцтва постсавецкіх краінаў, найбольш важны складнік гібрыдных войнаў, што плануюцца і здзяйсняюцца на нашых вачах.

Сацыёлагі дакладна выявілі наступствы расейскай інфармацыйнай агрэсіі ў дачыненні беларусаў: амаль 65 % насельніцтва краіны падтрымліваюць уварванне ва Украіну і захоп Крыму. Тым жа часам значная частка гэтых людзей далучае сябе да нейкай славянскай еднасці і «русского мира». Пытанне паўстае рубам: ці не ёсць гэта выклік нашай інфармацыйнай (а разам з тым і грамадскай) бяспецы? Што рабіць дзеля абароны інфармацыйнае прасторы Беларусі? Ці магчыма гэта ўвогуле?

Фота на перадпраглядзе joinfo.ua

Глядзі таксама
Каментары