Цэны на жытло ўпадуць яшчэ больш?


«Паколькі 3/4 беларусаў жыве ў гарадах, то самы капіталістычны ў нас – другасны рынак жытла. Ён дастаткова вялікі і свабодны, каб быць індыкатарам здароўя гаспадаркі», – сцвярджае эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі. І пакуль што гэты індыкатар упэўнена паўзе ўніз.

Заняпад правінцыі бачны ўжо даўно. Менск дае 53% угодаў з нерухомасцю, а ўся астатняя краіна – 47%, і гэта адбываецца не першы год. «Гэта сведчыць аб тым, што новыя эфектыўныя працоўныя месцы ў правінцыі ствараюцца мала. Такія, каб была рацыя каля іх кватэраю абзавесціся», – тлумачыць Міхал Залескі.

На гэтым фоне пачынаюць праяўляцца спекуляцыйныя эфекты, і нажніцы цэнаў на кватэры ў Менску і абласных цэнтрах – усё шырэйшыя. Сёння, каб набыць жытло ў сталіцы, трэба ўдвая больш грошай, чым на аналагічнае ў Віцебску ці Горадні.

І людзі плоцяць, але ўсе радзей ды радзей. Бачна гэта па тым, як узрастае «працягласць угоды» – тэрмін ад выстаўлення кватэры на продаж да моманту непасрэдна продажу. На другасным рынку жытла працягласць узрасла за прамінулы год на 20%.

«Народ не спяшаецца грошы выдаткоўваць. Бо адчуў, што рэальны прыток грошай з усіх крыніц у кожную асобную кішэню запаволіўся», – дадае Міхал Залескі.

Глядзіце праграму цалкам «Асабісты капітал»: