Цапкала: Лукашэнку трэба пакінуць у 1990-х – там ягонае месца


Адмысловая серыя выданняў праграмы «Размова» – «Выбары ProContra» – знаёміць гледачоў з прэтэндэнтамі на ўдзел у прэзідэнцкай гонцы. Сёння госць студыі – Валер Цапкала.

«Цяпер эпоха памянялася. Цяпер не важныя для людзей усе гэтыя веды: колькі цэнтнераў з гектара дае бульба, колькі можна сіласу нарыхтаваць цэнтнераў з гектара… Гэты час сышоў, і сышоў ён менавіта таму, што трэба будаваць тэхналагічную эканоміку. Трэба будаваць эканоміку, заснаваную на ведах. Трэба шмат зарабляць. Вось гэтага вось людзі хочуць. Людзі хочуць камфортных умоваў жыцця, людзі хочуць зарабляць. Працягваць заставацца ў тых вясковых укладах, дзе даярка зарабляе 200 рублёў, дзе прыбіральніца ў Глускім раёне зарабляе 75 рублёў, маючы чатырох дзяцей… Гэта ўсё. Мы разумеем, што засталіся ва ўкладзе недзе сярэдзіны мінулага стагоддзя, і ад яго трэба сыходзіць, трэба рухацца наперад», – заявіў падчас размовы з Віталём Цыганковым і Святланай Калінкінай Валер Цапкала.

* Для ўсіх прэтэндэнтаў у кандыдаты былі створаны аднолькавыя ўмовы для выказванняў у межах 25 хвілінаў праграмы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Выбары. ProContra» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Выбары ProContra» выходзіць на «Белсаце» ад 1 да 10 чэрвеня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.