Тры варыянты будучыні для Лукашэнкі

Палітычны крызіс у Беларусі зайшоў у тупік. Людзі, што выйшлі на вуліцы, не могуць дамагчыся пераменаў, але і ўлады не могуць задавіць пратэст. Які выхад існуе з гэтага становішча абмяркоўваюць вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч і аналітык Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч.

Вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі, які б задаволіў усіх, проста не існуе. Між тым, пакуль улады адмаўляюцца чуць голас вуліц, дзяржава знаходзіцца ў максімальна ўразлівым, крохкім стане.

«Сістэма падаецца моцнай, стабільнай, але яна крохкая. Узрушанні, пад якія яна проста не можа адаптавацца, вядуць да яе руйнавання. У 2020 годзе такія ўзрушанні здарыліся: гэта кавід, і гэта ў тым ліку разгортванне палітычных праектаў з удзелам у тым ліку і Расейскай Федэрацыі, якая проста скарысталася сітуацыяй часткова на сваю карысць. Такім чынам беларуская дзяржаўная сістэма пачала сыпацца», – выказаўся Ігар Тышкевіч.

Ці зможа сістэма адаптавацца да новых умоваў? Пра гэта ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча і аналітыка Украінскага інстытуту будучыні Ігара Тышкевіча.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Belousov Vitaly / TASS / Forum; Sergei Savostyanov / TASS / Forum

 

Больш матэрыялаў

Калі прымусім Лукашэнку да перамоваў – пераможам

Андрэй Бастунец: Беларускія ўлады ўвайшлі ў клінч

Ідэолагі разбураць заводы?

Чаму Пуцін не можа дапусціць сыходу Лукашэнкі?

Ці будзе гандаль палітвязнямі?

Вольга Карач: Лукашэнка чакае радыкалізацыі пратэстаў

Ці баіцца Лукашэнка кампраматаў?

Андрусь Такінданг: Я ўжо святкую перамогу