Сакрэтнае месца з графіці пратэсту

Ці існуе ў беларускай мове слова «таракан»? Так, існуе і нават прысутнічае ва ўстойлівых народных выразах. Сёння гэтае слова часта ўжываюць праціўнікі Аляксандра Лукашэнкі. Пра крэатыўны беларускі пратэст і папулярнае сёння слова «таракан» – у новым выданні праграмы «Мова нанова».

Беларускія пратэстоўцы творча падышлі да пратэсту: ладзяць розныя перформансы, малююць незвычайныя плакаты, робяць адмысловыя касцюмы і маскі, распісваюць сцены красамоўнымі графіці, а ў дварах праводзяць лакальныя канцэрты. Невыпадкова госць праграмы, мастак-рэстаўратар Алесь Пушкін, падкрэслівае важную ролю, якую грае мастацтва ў беларускай рэвалюцыі.

«Характэрнасць нашай рэвалюцыі беларускай – гэта вельмі вялікая прысутнасць мастакоў, крэатыўшчыкаў і ўвогуле плакатаў, арту. Гэта ўпрыгожванні цяперашняга часу, гэта наш сусветны, можна сказаць, брэнд», – кажа мастак.

У граматычнай частцы разбяромся, якія выразы існуюць са словам «таракан» і чым гэты вусяк адрозніваецца ад прусака. А таксама даведаемся, як утварыць прыметнік ад слова «лебедзь». Напрыклад, як па-беларуску будзе гучаць назва вядомага балету Пятра Чайкоўскага?

Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кароткая спадніца зрабіла беларускамоўным

У чым Статкевіч заўсёды папраўляў жонку?

Ці мог Менск называцца інакш?

Сенсацыйнае адкрыццё ў пахавальні Радзівілаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»