Эксперт. Міністэрства праўды Трамп зацікавіўся выбарамі ў Беларусі


Напярэдадні парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў барацьба за стабільнасць у Беларусі выйшла на ўзровень паранармальнай. Паранармальна нізкія кошты ў буфетах на выбарчых участках здзіўляюць нават нябожчыкаў, якія стабільна галасуюць за дзейную ўладу.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вырашылі пераабяцаць народу раней ужо абяцанае, а праз мяжу ў краіну прарваліся агенты Дзярждэпу Малдэр і Скалі.

За лета народзец настолькі разбасячыўся, што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына вымушаная была ўзяць Гаранта ў закладнікі. У такой складанай сітуацыі нашыя гаротныя ўлады вымушаныя шукаць новыя сродкі, каб прымусіць беларусаў забяспечыць элегантную перамогу.

Градус вакханаліі падвышае і той факт, што ў Мінабароны Расеі зноў не пацэлілі, куды трэба: хацелі па Варонежы, а трапілі ў Архангельск.
Штотыдзень, па нядзелях, вас чакаюць самыя гарачыя навіны, расследаванні, скандалы, інтрыгі ды каментары «з першых вуснаў»!

Сатырычная праграма «Міністэрства праўды» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары