Размова Трамп падражніў Пуціна Беларуссю?


Ці варта Беларусі спадзявацца на падтрыманне Злучаных Штатаў Амерыкі, і за якія чырвоныя сцяжкі ў нашай краіне ЗША ніколі не пераступяць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.

Не прайшло і месяца з візіту ў Беларусь дарадцы ў сферы нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Джона Болтана, як ён пазбавіўся пасады. Падчас афіцыйных сустрэчаў у Менску Болтан заяўляў, што для Злучаных Штатаў Амерыкі важны суверэнітэт Беларусі. Але ніякіх сур’ёзных крокаў дзеля яго захавання амерыканцы рабіць не будуць, нават пры найгоршых для Беларусі варыянтах развіцця падзеяў. Такое меркаванне ў эфіры праграмы «Размова» з Віталём Цыганковым выказаў дырэктар Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.

«І амерыканскія эксперты, і палітыкі адносяць Беларусь да сферы расейскага ўплыву. Важна стрымліваць сітуацыю, каб уплыў не павялічыўся, але ўсе да гэтага больш-менш гатовыя», – мяркуе Андрэй Казакевіч.

Пры якіх умовах Злучаныя Штаты падтрымаюць Беларусь у канфлікце Расеяй? Аналіз гэтага варыянту развіцця падзеяў глядзіце ў праграме «Размова» з Віталём Цыганковым і дырэктарам Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ўFacebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Глядзі таксама
Каментары