TonqiXod нарабіў вэрхалу


«Дзве з іх песні, а адна інструментальная. Гэта свежае і новае для нас, бо інструментальнай кампазіцыі мы яшчэ не рабілі. Мы працавалі з новым гукарэжысёрам, запрасілі вакалістку дапамагчы нам паспяваць. Таксама пачуеце флейту. Карацей, шмат чаго цікавага, насычанага, разнастайнага, і мне здаецца, не сумнага», – распавядае лідар гурта Уладзь Лянкевіч.

Адна з песень рэлізу – добра вядомая гледачам «Белсату», бо была напісаная для праекту «Новае пакаленне на Новы год». Праўда, музыкі яе істотна змянілі, запісалі без Сяргея Пукста, затое пры ўдзеле Віктара Сямашкі з флейтаю.Прэзентацыя EP у сеціве адбудзецца 7 красавіка. А вось жывой прэзентацыі «TonqiXod» пакуль зладзіць не можа – Уладзь Лянкевіч кладзецца на месяц-два ў шпіталь, каб паправіць здароўе. Канцэрт пройдзе ўжо бліжэй да восені.Іншыя тэмы:106-ты дзень народзінаў сустрэў навуковец Барыс Кіт.«Праца адным кадрам» – гісторыі без мантажу ў «Галерэі Ў».Стогадовыя і значна маладзейшыя лялькі – у Гомлі.Ад Вільні – да Менску. Супольная гісторыя ад Віктара Корбута.Сяргей Будкін, Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык, «Белсат» ; фота: Паліна Шарай / ultra-music.com