«TonqiXod». Апошні выхад «Герояў года-2017» у «Belsat Music Live»

Гасцьмі аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна стаўся гурт «TonqiXod», які быў прызнаны найлепшым гуртом 2017 года на музычнай прэміі «Героі года» ад парталу «TuzinFM».

У межах «Belsat Music Live» музыкі далі развітальны сэт пасля абвяшчэння аб прыпыненні сваёй дзейнасці. У размове з Міраю Шульц Уладзь Лянкевіч, Макс Субач і Андрэй Аляксеенка распавядуць пра сваё стаўленне да рэп-музыкі і любоў да складаных формаў ды паразважаюць наконт таго, ці варта пры стварэнні новых ідэяў хавацца за спінамі продкаў.

У праграме гучаць песні:

  • «Камняпад»
  • «Насыпаць горы»
  • «Дзе твой брат»
  • «Песня пра балота»

(словы Уладзіміра Лянкевіча, музыка «TonqiXod»)

 

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Angst і сябры – эксперыментальны беларускі рэп ў #BML

Loudscage – ню-мэтал па-беларуску і з жаночым вакалам у #BML

«Разбітае сэрца пацана» запальвае ў #BML Premium

Weed & Dolphins. Музыка менскіх ускраінаў у #BML

Крамбамбуля ў #BML – ад застольнага праекту да партызанскага атраду

Гурт, які вярнуў моду на пост-панк. Super Besse – у #BML

Ягонай ігрою захапляецца ўвесь свет. Міхаіл Радунскі ў #BML

Найлепшыя гіты :B:N: за 20 гадоў у #BML Premuim