Belsat Music Live «The Hardkiss» у #BML – галоўныя гіты ў акустыку і беларускамоўны сюрпрыз


У студыі аўтарскага праекту Cяргея Будкіна «Belsat Music Live» – адзін з асноўных рок-гуртоў Украіны «Hardkiss» з адмысловым акустычным сэтам, поўным сюрпрызаў.

Юлія Саніна распавядае, якім чынам ейны гурт звязаны з Беларуссю, і ўпершыню заспявала на беларускай мове. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц спявачка разважае, ці можа быць музыка па-за палітыкаю, і дзеліцца сваймі назіраннямі наконт таго, як адбудаваць нацыянальны музычны рынак.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Кораблі» (музыка Юліі Санінай і Валерыя Бябко, словы Юліі Санінай)
  • «Прірва» (музыка Юліі Санінай і Валерыя Бябко, словы Юліі Санінай)
  • «Журавы» (музыка Юліі Санінай і Валерыя Бябко, словы Юліі Санінай, пераклад на беларускую Андрэя Хадановіча)
  • «Stones» (музыка Юліі Санінай і Валерыя Бябко, словы Юліі Санінай)
  • «Сердце» (музыка Юліі Санінай і Валерыя Бябко, словы Юліі Санінай)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».

Глядзі таксама
Каментары