Тэрарыстаў нельга перамагчы самалётамі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGYTNIYl92SHlhM3clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Дзве тысячы бомбаў скінула Расея ў Сірыі за апошнія чатыры дні. Да таго ж нібыта па пазіцыям гэтак званай «Ісламскай дзяржавы» выпусцілі крылатыя ракеты «Калібр» з падводнай лодкі «Растоў-на-Доне» ў Міжземным моры. Уладзімір Пуцін нагадаў, што гэтыя ракеты могуць несці і атамны зарад.Крылатыя ракеты «Калібр» упершыню былі выпушчаныя з падводнай лодкі. Паводле расейскага Міністэрства абароны, цэлямі былі пазіцыі тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» ў правінцыі Рака. Уладзімір Пуцін высока ацаніў эфектыўнасць ракет і нагадаў пра магчымасць пашырэння патэнцыялу гэтай зброі:

«Калібр» – новая, сучасная, высокаэфектыўная і высокадакладная зброя – цяпер мы гэта ведаем. Яна можа несці як звычайную боегалоўку, гэтак і боегалоўку з ядравым напаўненнем. З тэрарыстамі гэтага ня трэба, спадзяюся і не спатрэбіцца, але ў цэлым гэта кажа пра значны рух наперад».

Сапраўды – супраць тэрарыстаў атамная зброя наўрад ці патрэбная. Як і супраць сірыйскіх паўстанцаў на якіх, паводле праваабаронцаў, прыпадае абсалютная большасць расейскіх удараў. Іншая справа, што кіраўнік ядравай дзяржавы не кажа пра магчымасць выкарыстання самай магутнай зброі без прычыны. І на такія заявы варта звяртаць увагу не ісламістам, а супернікам Крамля, мяркуе вайсковы адмысловец Аляксандр Алесін:

«Магчыма, што галоўным адрасатам зʼяўляецца Турцыя. Бо ў выпадку, калі Турцыя задумае нейкія правакацыі – тады Расея будзе лічыць сябе вольнай прымяніць больш моцныя боегалоўкі. Я думаю, гэта патэнцыяльная пагроза НАТО, патэнцыйная пагроза супраць тых краінаў, што могуць вырашыцца на дзеянні супраць Расеі».

Эксперт лічыць, што Расея спецыяльна выпусціла ракеты «Калібру» з міжземнага мора – каб намякнуць Турцыі, што калі даляцелі да Сірыі – дацягнуцца і да Турцыі.Іншая справа, што такая зброя не зможа быць вырашальнай у супрацьстаянні з тэрарыстамі. Аляксандр Алесін кажа, што колькі бы бомбаў Расея не скінула, галоўную працу мусяць выканаць жаўнеры на зямлі:

«Вайну там выйграюць наземныя войскі: або кааліцыя, або Сірыя. Калі Расея не ўмяшаецца – сама, сухапутным чынам, то канешне яна можа быць толькі памочнікам у аперацыі».

Магчымасць наземнай аперацыі ў Крамлі адкідаюць не менш рашуча, як некалькімі месяцамі раней зняпраўджвалі чуткі пра імавернасць якога-заўгодна вайсковага ўмяшальніцтва ў Сірыі. Але нават дапамогі расейскай авіяцыі хапіла, каб сілы Башара аль-Асада цалкам занялі горад Хомс. Праўда ўтрымлівалі яго не баевікі ісламскай дзяржавы, а антыасадаўскія паўстанцы.Усевалад Шлыкаў, «Белсат»