Тэракты, Пуцін, пратэсты. Ці ёсць тут сувязь?


У Маскве сёння адбылася акцыя «Піцер, мы з табою!», прысвечаная памяці загінулых у выніку тэракту ў метро паўночнай сталіцы Расеі. Штопраўда, апошнія навіны як з Санкт-Пецярбургу, гэтак і з іншых гарадоў федэрацыі толькі дадаюць трывогі: выбухаў магло быць і больш.

Яшчэ адну бомбу знайшлі сёння ў жылым доме ў Пецярбургу, затрыманыя некалькі падазраваных. Жыхароў дому эвакуявалі, выбухоўку абясшкодзілі. Раней у іншай частцы гораду паліцыя арыштавала яшчэ двух чалавек, якіх разам з затрыманымі напярэдадні шасцю асобамі цяпер падазраюць у сувязі з тэрарыстычнымі групоўкамі ў Сірыі. І гэта яшчэ не ўсё. У Растове-на-Доне бомба, замаскаваная пад звычайны ліхтарык, узарвалася ў руках у мінака, паадрываўшы яму пальцы і параніўшы жывот.

Больш у відэаматэрыяле!