Тэлевядоўцу адправілі працаваць вахцёрам


Вы прасілі памяняць вядоўцу «Хай так TV»? Калі ласка! Глядзіце, як атрымалася.

А ў новым выданні вось што:

  • Каго бракуе ў міліцыі? Тых, хто разбіраецца ў таямнічай з’яве з назвай інтэрнэт!
  • Хамячкоў-патрыётаў не пусцілі ў Расею.
  • «Чын-чын»: дзяржслужбоўцы тлумачыць, як лепш адпачываць на Дзень Святога Патрыка!
  • Помнік клізме знойдзены ў краіне, дзе ўсё і так праз адно месца.
  • Госці «Хай так ТV»: Секс-сімвалы музычнай сцэны – гурт «Akute»: пра музыку і жыццё.
  • «Хай жартуюць»: Ціма Беларускіх, Саладуха і Міхалок у свежых зубастых жартах.