Teleport абнавіўся


Цяпер усе вакальныя партыі выконвае другі саліст і суаўтар песень – Яўген Цярэнцеў:

«Стылістыка зазнала некаторыя змены, адпаведна. Цяпер мы робім больш простую, больш рытмічную музыку. Трошкі адыходзім ад таго касмічнага гучання, якое вы маглі чуць у альбоме. Зараз зрух у бок песеннасці, меладызму».

«Teleport» таксама імкнецца выйсці на заходні рынак і зрабіў ужо паспяховы крок у гэтым кірунку. Музыкі паўдзельнічалі ў «Tallinn Music Week» – гэта шоўкейс-фестываль, які збірае не толькі гледачоў, але і адмыслоўцаў у музычнай індустрыі з усяго свету, кажа Яўген Цярэнцеў:

«Плён быў, мы пазнаёміліся з некаторымі цікавымі людзьмі з замежжа: Злучаных Штатаў, Германіі. Гэта дало нам тое, што мы зможам узяць удзел у нямецкім шоўкейсе – «Reeperbahn Festival».

Акурат пасля ўдзелу ў галоўным музычным фэсце Нямеччыны для профі, які адбудзецца 22 верасня, «Teleport» абяцае паказаць сваё абноўленае гучанне. Цяпер жа рыхтуе да выдання сінгл.

Іншыя тэмы: Аншлаг на «Народны альбом»: ці будуць дадатковыя квіткі? Менчукі узгадалі лідара ўкраінскага гурта «Скрябін» Андрэя Кузьменку. Казка аб’яднала 5 краінаў у Горадні. На вуліцах Гомля паболела інтэрактыву.

Марыя Арцыбашава, Вольга Гардзейчык, Сяргей Будкін, belsat.eu