Тату на целе, тату на душы... #янебаюсясказаць


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Табу на тату! Колькі гэтых забаронаў у нашым грамадстве – ад бацькоў да начальства. Але калі людзі робяць сабе татуіроўка – значыць, гэта ім патрэбна? А што ў тату ўсё ж больш істотнае – змест ці эстэтыка? Што хаваецца за кожным знакам на целе? Часам тату – гэта цэлая гісторыя любові, болю ці цэлага жыцця. А часам – і больш за тое… Тэма сённяшняга «Прывату» з Валярынай Куставай – «Тату на целе, тату на душы…»

Госця ў студыі – татуяваная фельчарка «Хутка дапамогі», пераможца па муай-тай Ася Махно. Мы хацелі дакапацца да сэнсу знакаў на целе з дзяўчынай, якая ў сілу выбару сваёй прафесіі ратуе іншых людзей штодня. Але атрымалася больш за тое, атрымалася сапраўдная споведзь – і ў «Прываце» гераіня адкрыта і шчыра расказала сваю гісторыю гвалту #янебаюсясказаць, якую не магла нікому расказаць усё сваё свядомае жыццё… Вось у чым быў сэнсе яе галоўнага тату – тату на твары. І душы.

Распублічванне нашых герояў – глядзіце ў поўным відэавыпуску:

Мы ўзрушаныя душэўнай чысцінёй і чалавечай моцай Асі. І раім – проста паглядзець выданне.

Эксперты праграмы – тату-майстарка Алеся Шулюк і доктар-касметолаг Уладзімір Рагачэўскі, якія пакажуць і распавядуць, чаго вартае звядзенне тату.

Алеся Шулюк

Уладзімір Рагачэўскі

Яшчэ адна гераіня выдання – эфектная супрацоўніца банку Ілона Лісоўская, што вымушаная хаваць свае нацельныя малюнкі, каб прытрымлівацца правілаў дрэс-коду.

Ілона Лісоўская

Што абярэ наша галоўная госця: тату з партрэтам каханага ці з яго імем? Каханы з тату або без? Татуіроўка: каб прыгожа або носьбітка сэнсу? Рынг або машына «хуткай»? Чыстае цела або забітае малюнкамі? Пірсінг ці шнараванне? Інтымнае тату ці інтымная фрызура?

Ася Махно

Магчыма, камусьці нашая праграма можа штосьці падказаць ці дапамагчы. Калі вы і вырашыце рабіце тату – то рабіце з сэнсам. І не забывайцеся, што «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Наступнае выданне – чакайце 2 лістапада.