Таццяна Вадалажская: Беларуская ідэнтычнаць - пытанне нацыянальнай бяспекі


На тле палітычных падзеяў і змаганняў, на фоне эканамічнай стагнацыі і крызісу, у Беларусі ёсць людзі якія займаюцца арганічнай справаю, дбаюць пра вечнае: мову, культуру, мысленне. Паўстала ідэя года беларускага мыслення. У Размове дня Уладзімір Мацкевіч размаўляе аўтаркай гэтай ідэі, каардынатарам Лятучага Універсітэту, Таццянай Вадалажскай.

«Такая з’ява, як беларуская думка, безумоўна, ёсць, але каб гэта было ўсім бачна і стала з’явай шырокай беларускай культуры, трэба прыкласці намаганні. Мы нядбайна ставімся да таго, што маем. Як казаў Міхал Анемпыдыстаў, ператвараемся ў нацыю склеротыкаў», – заўважае аўтар ідэі правядзення Году беларускага мыслення, каардынатар Лятучага універсітэту Таццяна Вадалажская

Узяць удзел у Годзе беларускага мыслення можа любы ахвотны, апрануўшы цішотку з арнаментам ці нейкім выслоўем, што вырабляліся ў межах кампаніі кампаніі «Цытуй сваё».

«Сёння беларуская ідэнтычнасць – пытанне нацыянальнай бяспекі», – перакананая Таццяна Вадалажская.

Падрабязнасці ў «Размове Мацкевіча»

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]