Таццяна Караткевіч: Дэмакратычныя дэпутаты прызначаныя, але гэта новы крок


Справядлівыя выбары – гэта каштоўнасць, заяўляе палітык Таццяна Караткевіч ды перадае Абʼяднанай грамадзянскай партыі сваю справаздачу па выніках парламенцкіх выбараў. Больш дакладна, інфармацыю пра парушэнні ў акрузе, дзе між іншага перамагла кандыдатка ад АГП – Ганна Канапацкая. Разам з дакументамі прадстаўніца «Гавары праўду» фармальна аддала і права іх выкарыстоўваць.

Караткевіч патлумачыла, што афіцыйнай скаргі на вынікі выбараў у ЦВК яна падаваць не будзе, бо мандат усё роўна атрымаў дэмакратычны кандыдат. Аднак гатовая да супрацы ў дадзеным пытанні. Назіральнікі «Гавары праўду» сцвярджаюць, што на 27 выбарчых участках акругі ўлады завысілі афіцыйную яўку амаль на 12 тыс. галасоў. Паводле «Гавары праўду», выбары па акрузе не адбыліся – яўка склала толькі 40,6 %.

Чытайце таксама >>>> Ганна Канапацкая: Адсутнасць выбараў засмучае нашую перамогу

Дэпутатаства Канапацкай і Анісім раскалолі апазіцыю?

Алена Анісім: Беларуская эліта павінна выхоўвацца ў нацыянальным універсітэце

Экс-кандыдатка на дэпутацтва Таццяна Караткевіч адзначыла: «Гавары праўду» цягам года падкрэслівала відавочнасць таго, што ўлады будуць не толькі цалкам кантраляваць працэс выбараў, але і яго вынікі.

«Таму менавіта наш пасыл, нашае жаданне было, каб гэтыя парламенцкія выбары скончыліся тым, каб у парламенце была альтэрнатыва і дэмакратычныя кандыдаты. Цяпер мы бачым, што ёсць 2 дэпутаты – так, яны прызначаныя, але гэта новы крок, новая рэчаіснасць, новыя магчымасці, каб гэтыя людзі прадстаўлялі сваё мысленне, свае каштоўнасці ў гэтым парламенце так, як яны могуць. Астатнія дэмакратычныя сілы і асяроддзе проста могуць у гэтым дапамагчы», – заўважыла спадарыня Караткевіч.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu