З РНПЦ «Маці і дзіця» звольнілі незаменнага лекара-рэаніматолага Андрэя Вітушку. Што, калі неданошанае дзіця не будзе каму ратаваць? Для ўлады гэта не істотна?
З Нацыянальнага опернага тэатру за ўдзел у відэазвароце дзеячаў культуры супраць гвалту, звольнілі сусветнавядомага опернага спевака Іллю Сільчукова. Чаму паспяховы барытон не пабаяўся пайсці на канфрантацыю і стаць на бок народа? Разам з Сільчуковым з Опернага тэатру звольнілі знакамітага дырыжора Андрэя Галанава, першую скрыпку – Рэгіну Саркісаву, альтыстку Аляксандру Пацёмкіну і скрыпачку Алу Джыган.
Наталля Дуліна – адна з найбольш дасведчаных выкладчыкаў італьянскай мовы ў Беларусі. 1 верасня яна разам са студэнтамі МДЛУ выйшла на пратэстнае шэсце. А пасля падтрымала «Ультыматум Ціханоўскай», была звольненая і арыштаваная на 14 содняў. Чаму Наталля Дуліна пайшла на такія рызыкі і што, на яе думку, здарыцца ў найбліжэйшай будучыні?
У праграме ўзялі ўдзел падпалкоўнік з Вайсковай акадэміі Віталь Чырвінскі і ратаўнікі з МНС, якія не захацелі падпарадкавацца загаду нішчыць нацыянальныя сцягі.
Кандыдат гістарычных навук Вадзім Аніпяркоў распавядае пра фактычнае знішчэнні Інстытуту гісторыі Акадэміі навук.
«Сітуацыя ў нечым нагадвае часы Сталінізму. Што праўда, на гэты раз Беларусь пераможа», – пераконвае гісторык.
Вядучага інжынера Менскага электратэхнічнага заводу Віталя Чычмарова звольнілі за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Што перашкаджае рабочым паўнавартасна далучацца да пратэстаў супраць гвалту?
Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную сераду а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.