Падчас незвычайнага выязнога выпуску перадачы вядоўцы Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская патрапілі на танцавальнае спатканне ў засценак Скрыплеў Валожынскага раёну, дзе сабралася шмат цікавых беларускамоўных людзей. Вядоўцы не толькі пазнаёміліся з некаторымі з іх ды даведаліся, чаму тыя лічаць для сябе важным размаўляць па-беларуску, але і правялі апытанне на тэму перапісу насельніцтва, што адбудзецца ў кастрычніку гэтага года.
Носьбіт мовы – рус. носитель языка
Беларускамоўны – рус. белорусскоязычный
Зацята – рус. упорно
Спатканне – рус. встреча, свидание
Ладзіць = арганізоўваць
Свята , фэст – рус. праздник
Удзельнічаць – рус. участвовать
Танчыць = танцаваць
Спяваць = пець
Сябар – рус. друг
Прыпынак – рус. остановка
Развітацца – рас.прощаться
Вымавіць – рус. произнести
Асэнсаваць – рус. осмыслить
Разумець – рус. понимать
Непаразуменне – рус. недоразумение
Падабацца – рус. нравиться
Паступова – рус. постепенно
Трапіць – рус. попасть
Крок – рус. шаг
Чарговы перапіс насельніцтва – рус. очередная перепись населения
Апытанка – рус. опросник
Адказ – рус. ответ
Мова паўсядзённага ўжытку – рус. язык ежедневного использования
Грамадская думка – рус. общественное мнение
Даследаваць – рус. исследовать
Асяроддзе – рус. окружение, среда
Захоўваць – рус. хранить
Страціць – рус. потерять
Каштоўнасць – рус. ценность
Незалежнасць – рус. независимость
Самастойнасць – рус. самостоятельность
Адметнасць – рус. отличительность
Цікавіцца – рус. интересоваться
Парада – рус. совет
Размаўляць – рус. разговаривать
Памылка – рус. ошибка
Выпадак – рус. случай
Адраджэнне – рус. возрождение
Аднаўленне – рус. восстановление
Яскравы прыклад – рус. яркий пример
Дзяржаўнасць – рус. государственность
Панаваць – рус. господствовать
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.