Танныя дамы з саломы ўваходзяць у моду

У 5-й серыі «Аўтаспынам па Беларусі» мы завітаем да людзей, якія не пабаяліся непапулярнага будматэрыялу – саломы – і насуперак усяму ўзвялі сцены свайго жытла з амаль бясплатнай сыравіны.

Што кіравала нашымі героямі – імкненне да экалагічнасці ці нізкі кошт? Даведаемся ў смельчакоў Эдуарда і Аляксандра, якія паказваюць сваім прыкладам, што эксперыментаваць у будаўніцтве можна і гэта можа быць выгадным. У другой частцы перадачы мы завітаем да Надзеі Ізотавай з Новалукомля, якая таксама звязала сваё жыццё з саломай. Але робіць з яе не хаты, а мастацкія вырабы.

Больш матэрыялаў

Лёс сям’і Манцэвічаў: паўстанне Каліноўскага, змаганне за мову, расстрэл

«Лячылася зёлкамі, атрымала цыроз»

«На мяжы прымушалі танцаваць, каб палякі бачылі, як нам добра ў БССР»

Што зашыфравана ва ўзорах на ліштвах вокнаў у Гомлі?

Беларусь можа атрымаць выйсце да мора. Чаму гэта кепска?

У чым сакрэт росквіту Альшанаў?

57 кв. км ААЭ і Катару ў Беларусі

Беларускамоўная татарка: мае продкі былі княскім «спецназам»