Такога пра партызанаў не раскажуць у школе


Калі вы ўпэўненыя, што партызаны ў Беларусі падтрымлівалі выключна савецкую ўладу, паглядзіце праграму «Intermarium».

Дату 22 чэрвеня 1941 года большасць беларусаў памятаюць са школы. Пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны штогод распавядаюць па тэлевізары і пішуць у прэсе. І пра тое, што беларускі народ мужна змагаўся на баку СССР супраць нямецкіх захопнікаў. Але гэта толькі частка праўды. Насамрэч партызанская вайна ў Беларусі была вайной усіх супраць усіх.

Побач з савецкім партызанскім рухам другім па актыўнасці быў польскі. Армія Краёва, якая ставіла за мэту аднаўленне Польшчы ў даваенных межах, была наймацнейшай і найлепей арганізаванай падпольнай арміяй у Еўропе.

Адначасова на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі ўкраінскія, літоўскія, латышскія партызанскія атрады, якія змагаліся за свае вузкія мэты. Але найбольш таямнічай і малавядомай сёння ёсць гісторыя беларускага нацыянальнага антыфашысцкага і антысавецкага супраціву.

Хто, за што і супраць каго змагаўся? Адкрыйце для сябе праўду ў праграме «Intermarium» (відэа вышэй).

ІА, belsat.eu