Такога пра Кастуся Каліноўскага вы, хутчэй за ўсё, не ведалі

Ці чулі вы, напрыклад, што Каліноўскага прызналі беларусам, дзякуючы перапісцы Маркса і Энгельса, а магілу героя насамрэч знайшлі 100 год таму?

Вялікай падзеяй для сучаснай Беларусі магло б стаць пахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Менску. Сотні беларускіх дзеячаў культуры, у тым ліку Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Віктар Марціновіч, Лявон Вольскі, падпісалі адпаведны зварот да кіраўніцтва Літвы. Аднак іншыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі выказаліся супраць.

У новым выданні ток-шоу «Кожны з нас» гісторык Аляксандр Краўцэвіч, літаратар і пісьменнік Сяргей Дубавец, гісторык Алег Трусаў, метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч, архітэктар Вадзім Пракопчык, грамадскі актывіст Вадзім Саранчукоў узгадваюць малавядомыя факты пра славутае паўстанне, распавядаюць пра сённяшняе ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага, а таксама горача дыскутуюць над пытаннем: дзе сапраўды варта пахаваць беларускага нацыянальнага героя?

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Незвычайныя гадаванцы: ліс у кватэры, воўк на падворку і гусак, які выконвае сабачыя каманды

Самая крывавая вайна ў гісторыі Беларусі была з… Расеяй

«Я б гэта назваў парнаграфіяй», – старэйшы беларускі архітэктар пра спрэчныя менскія будынкі

Яны вымушаныя хаваць сваю нацыянальнасць у Беларусі

Жыццё ў турме: смерці, здзекі, рабская праца

На мяжы галечы: беларусы распавядаюць, як жывуць за Br 200 у месяц

Тактыка Лукашэнкі супраць стратэгіі Пуціна. Хто перамагае ў інтэграцыйнай барацьбе?

Залежнасць, якая знішчае жыццё. Алкаголікі пра барацьбу са сваёй хваробаю