Размова «Так жыць нельга». Лукашэнку трэба сысці?


Лукашэнка малайчына, што захаваў суверэнітэт да сёння, але яму даўно час сысці. Так мяркуе палітычны тэхнолаг Віталь Шкляраў.

Госць праграмы «Размова ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам і Віталём Цыганковым, палітычны тэхнолаг Віталь Шкляраў працаваў з палітыкамі па ўсім свеце – ад ЗША да Грузіі – і мяркуе, што Беларусь мае шанец змяніцца ды выправіць сваё становішча. Для гэтага Лукашэнку трэба сысці.

«Я цалкам за змяняльнасць улады. Выбары палітыка – гэта пра ратацыю. Нельга такой важнай краіне, якая, з аднаго боку, невялікая, бо 9 мільёнаў – гэта няшмат, якая геапалітычна месціцца ў важным становішчы ды з вялікаю колькасцю магчымасцяў, жыць на такім узроўні, на якім яна ёсць» – выказаўся Шкляраў.

Якім чынам можна змяніць становішча нашае краіны? Чаму добра, што Украіна сталася «разменнаю манетаю»?

Ці ёсць сродак ператварыць электарат у палітычнае паліва? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні – у «Размове ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам і Віталём Цыганковым ды палітычным тэхнолагам Віталём Шкляравым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Глядзі таксама
Каментары