Гарачы каментар Сюрпрыз, кампраміс ці супрацьстаянне? Апазіцыя рыхтуецца да Чарнобыльскага шляху і 1-га траўня


Вулічныя акцыі крыху заціхлі. Але ня скончыліся. Ужо на 26-га красавіка запланавалі «Чарнобыльскі шлях». А вось 1-га траўня мае адбыцца акцыя салідарнасці як з працаўнікамі, гэтак і на падтрыманне рэпрэсаваных. Апазіцыя трымаецца сацыяльна-палітычнага пратэсту.

Сёння адбылося паседжанне аргкамітэту Маршу салідарнасці. Абвесцілі таксама і маршрут: Акадэмія навук – плошча Бангалор. Арганізатары спадзяюцца, што будуць пачутыя, хаця не выключаюць магчымасці правакацыяў.

Ідэю пайсці «туды, дзе выгульваюць сабак (пл. Бангалор – Заўв. Belsat.eu)» крытыкуе апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч.

«Калі выбіраць паміж некалькімі сотнямі чалавек у цэнтры Менску і 50-цю тысячамі на Бангалоры, то я выбіраю другі варыянт… Вывесці ў цэнтр 200-300 асобаў – не гераізм. Падставіць людзей, каб яны там 25 содняў з блохамі прасядзелі – не вельмі добрая стратэгія», – адказвае Статкевічу ў эфіры праграмы «Гарачы каментар» лідар Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Больш у відэаматэрыяле!

Глядзі таксама
Каментары