Сяргей Скрабец: Дэпутацкі мандат – пропуск у калгасную эліту


Сяргей Скрабец, апальны былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які балатуецца ў Менскі гарсавет у Ленінскім раёне сталіцы, расказаў пра механізм прызначэння дэпутатаў і пра тое, чаму ён удзельнічае ў выбарах, калі іх няма.

Скрабец кажа, што нават тыя выбаршчыкі, каго прымушаюць галасаваць, могуць выразіць пратэст: «Яны могуць парваць бюлетэнь, можна выкрасліць усіх кандыдатаў, можна прагаласаваць за альтэрнатыўнага кандыдата».

Што дае дэпутацтва начальнікам, якія балатуюцца?

«Гэта дае некаторыя магчымасці. Калі ты трапляеш туды, то ўступаеш у пэўны кіроўны клуб нашай калгаснай эліты. З’яўляюцца магчымасці для цябе, тваіх дзяцей: дзесьці скрасці, хабар узяць», – заяўляе Скрабец.

Падрабязней пра гэта – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Сяргеем Скрабцом.