Сяргей Румас актыўна ўзяўся за беларускі экспарт


Сяргей Румас на пасадзе прэм’ера толькі 20 дзён, а ўжо актыўна ўзяўся за беларускі экспарт. Дзень замежных аўдыенцый. Сяргей Румас сустракаўся з амбасадарам Кітаю, а ў гэты ж час Аляксандр Лукашэнка прымаў кіраўніка Ісламскага Савету Ірана. У абодвух выпадках галоўнай тэмай размовы быў таваразварот і гандлёвыя пытанні. Чаму словы пра братэрскія адносіны цяпер адышлі на другі план, абмяркуем з палітычным аглядальнікам Радыё «Свабода» Віталём Цыганковым.

Фота: REUTERS / Maxim Guchek / BelTA / FORUM