Гарачы каментар Сяргей Пеляса: Дэмакратычных пераменаў можна дамагчыся без стрэлаў і крыві


Маючы Беларусь у сэрцы, «Белсат» з цікаўнасцю пазірае і наўкол! Падзеі ў свеце, за якімі мы сачылі цягам гэтага года – прыгадайма іх яшчэ раз. Сяргей Пеляса, міжнародны каментатар і рэдактар праграмы «Прасвет», на сувязі са Студыяй:

«Мне падаецца, што міжнародных падзеяў, якія дрэнна ўплывалі ў тым ліку і на Беларусь, у гэтым годзе было ўсё-ткі трохі больш. Аднак былі таксама істотныя, важныя для нас пазітыўныя падзеі ў свеце. Калі рабіць такі рэйтынг, топ-5, я б на першае месца паставіў атаку расейскіх спецслужбаў у Солсбэры ў сакавіку. Пры чым атака гэтая мела два эпізоды: спачатку супраць Скрыпаля – былога агента расейскіх спецслужбаў, потым гэтая атрута спрацавала і забіла адну асобу. На другое месца я б паставіў галоўную пазітыўную падзею – гэта рэвалюцыя гонару ў Арменіі. Той прыклад, дзе можна сказаць: так, сапраўды, без стрэлаў, без крыві, можна дамагчыся дэмакратычных пераменаў. На трэцяе месца я б паставіў аддзяленне Украінскае праваслаўнай царквы ад Маскоўскага патрыярхату, вяртанне ў гістарычнае ўлонне, у Канстанцінопальскі патрыярхат, да якога і Кіеў, і Вільня, і беларускія землі належалі да канца 17 стагоддзя…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары