Сяргей Пеляса: Анемпадыстаў зашмат працаваў


У ноч на 23 студзеня Міхал Анемпадыстаў заснуў за камп’ютарам. Пазней стала вядома, што мастак памёр – інсульт. Раней паведамлялася, што яго ў крытычным стане даставілі ў шпіталь.

Міхал – адзін з стваральнікаў беларускай рок-паэзіі, аўтар знакавых беларускіх песень, а таксама дызайнер, графік, паэт, публіцыст, фатограф.

«Міхал шмат працаваў. Падчас нашай апошняй размовы ён мне сказаў, што працуе 36 гадзінаў», – распавёў вядоўца праграмы «ПраСвет», Сяргей Пеляса ў адмысловым эфіры «Белсату», прысвечаным памяці Анемпадыстава.

Графічнае афармленне для новых праграмаў «Белсату» было адным з апошніх праектаў, над якімі працаваў мастак.

Цягам некалькіх гадоў Анемпадыстаў быў сябрам Дарадчае рады пры тэлеканале «Белсат», у якую ўваходзілі выбітныя дзеячы беларускай культуры.

belsat.eu