Сяргей Нікалюк: Рашэнне па Беларусі ў Расеі прынятае. І яно паступова ажыццяўляецца

Уладзімір Пуцін прапанаваў праз рэферэндум змяніць Канстытуцыю. Такія змены прадугледжваюць аслабленне паўнамоцтваў прэзідэнта, умацаваць фармальнай ролі парламенту і ўзмацненне пасады прэм’ер-міністра. Адразу пасля гэтай заявы прэмʼер Расеі Дзмітрый Мядзведзеў разам з усім кабінетам міністраў падаў у адстаўку.

Падрабязнасці ў сюжэце распавядае Вітаўт Сіўчык (00:19 – 03:32).

А што ўсё гэта будзе азначаць для Беларусі? Пытанні накіроўваем да палітолага Сяргея Нікалюка.

Палітолаг кажа, што апошняе пасланне Пуціна – вельмі важнае, бо Канстытуцыя Расеі будзе змененая і вельмі хутка. Па словах палітыка, гэта даказвае тое, што каб застацца ва ўладзе, Пуціну не патрэбная Саюзная дзяржава, але гэта не азначае, што яна не патрэбная яму ўвогуле:

«…Пуцін сёння нібы пераходзіць у іншую катэгорыю: ён быў крутым мачо, а цяпер ён чалавек, які клапоціцца пра расейкі народ. […] Дык прабачце, калі чалавек клапоціцца пра расейскі народ, чаму ён павінен клапаціцца пра беларускі народ? На якой падставе Расея будзе працягваць субсідаваць беларускую эканоміку?»

Паводле Сяргея Нікалюка, Пуціна хвалюе стаўленне да яго расейскага народу. Таму ён не выпадкова запрапанаваў расейцам «эканамічныя баранкі».

Працяг – у сюжэце.

Ігар Кулей belsat.eu

Калаж з фота: Dmitry Astakhov / POOL / TASS / Forum

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу