Сяргей Філімонаў: Лепш за ўсё працавалася на БТ, але гэта было даўно


«Відзьмо-невідзьмо» другі год запар адзначае юбілей. Летась было 25 гадоў з моманту заснавання праграмы, сёлета маем юбілейны 25-ы сезон «Відзьмо-невідзьмо».

Разбежка ў лічбах з’явілася пасля двух закрыццяў праграмы: спачатку ў 2002-м годзе на БТ, затым у 2011-м – на СТВ. Але ж у беларусаў ёсць «Белсат»!

Ад 2012-га года легендарнае «Відзьмо-невідзьмо» выходзіць на нашым тэлеканале.

Свежы выпуск «Відзьмо-невідзьмо»

«Як не дзіўна лепш за ўсё працавалася на тэлеканале БТ. Гэта былі 90-я – час вольнасці. Цяпер пра той час прапагандысты кажуць, што гэта былі “ліхія 90-я”. Гэта быў час, калі была магчымасць для развіцця краіны і беларускага тэлебачання. Аднак мы бачым куды гэта ўсё прыйшло», – узгадвае Філімонаў у эфіры праграмы «Гарачы каментар».

Сяргей Філімонаў таксама распавёў пра некалькі выпадкаў звальненняў з дзяржаўнага тэлебачання «за беларускую мову» і высновы, якія ён зрабіў па выніках 25 гадоў працы на тэлебачанні.

Больш у відэаматэрыяле!

Фота: people.onliner.by