Сяргей Дылеўскі: Страйкі – адзіны метад, каб дыктатару не было чым карміць сваё войска


Пратэсты не перамогуць, пакуль не забастуюць заводы, – а заводы не спыняцца, пакуль пратэстоўцы не пачнуць перамагаць?

Ці ёсць выйсце з гэтай сітуацыі, разважаюць кіраўнік стачкаму Менскага трактарнага заводу, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі і вядоўца праграмы «Размова» Святлана Калінкіна.

Сёння ўся краіна сочыць за навінамі з буйных прадпрыемстваў. Відавочна, што страйкі палохаюць уладу Аляксандра Лукашэнкі, а таму на працоўных ціснуць пагрозамі ды запалохваннямі.

«Сваю справу зрабілі нават не рэпрэсіі, а разуменне таго, што ўжо ніякімі сродкамі не дагрукацца да сённяшніх уладаў», – тлумачыць адсутнасць буйных страйкаў Сяргей Дылеўскі.

Пры гэтым рабочы заўважае, што адзіны сродак паўплываць на падзеі – зрабіць гэтак, «каб дыктатару не было чым карміць сваё войска».

Ці працягнецца спад пратэставых настрояў на беларускіх прадпрыемствах? Або сітуацыя рухаецца да абвастрэння? Падрабязнасці ў «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.