Сяргей Башлыкевіч і «Leibonik» – зноў разам у #BML


У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Leibonik», адно з галоўных адкрыццяў у беларускай музыцы апошніх гадоў.

Яны здабылі сабе вядомасць дзякуючы вясёлым відэазапрашэнням на выступы і душэўным пераасэнсаванням беларускіх і замежных гітоў. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц лідар гурта Сяргей Башлыкевіч разважае, чаму беларусы так мала спяваюць пра секс, распавёў пра мясцовыя рэп-батлы і нетыповыя Ашмяны, а ў жывым сэце зайграў свае знакавыя рэчы ды прэзентаваў новыя песні.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «О, Купала» (словы Сяргей Башлыкевіч, музыка Falco)
  • «Оў Джа» (словы Сяргей Башлыкевіч, музыка «Leibonik»)
  • «Барадоўшчына» (словы Сяргей Башлыкевіч, музыка «Leibonik»)
  • «Ксенаморф» (словы Сяргей Башлыкевіч, музыка «Leibonik»)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.