Гарачы каментар Сяргей Антончык: Карупцыя патрэбная Лукашэнку


Калі перафразаваць вядомае выслоўе, то пра што можна ў Беларусі гаварыць бясконца? Скажам, пра папіццот заробку, пра трошкі пацярпець і, вядома ж, пра барацьбу з карупцыяй. Лукашэнка як прышоў да ўлады на хвалі абяцанак знішчыць яе, гэтак і працягвае з ёю змагацца. А тым часам карупцыя не толькі не здаецца, але і наадварот квітнее. Толькі за 2017-ы год колькасць выпадкаў хабарніцтва ў параўнанне з папярэднім годам вырасла ў паўтара разу.

Аўтар антыкарупцыйнага дакладу Сяргей Антончык кажа, што сітуацыя з карупцыяй змянілася ў горшы бок.

«Групоўка, якая кіруе краінай, цалкам прыватызавала дзяржаўныя інстытуты і матэрыяльныя рэсурсы. Потым стварыла інстытуты, якія абараняюць гэтую прыхвачаную маёмасць. І апошнім крокам выкінула з любога кантролю за сабою народ. Карупцыя цяпер – татальная з’ява для Беларусі. Сама карупцыя патрэбная Лукашэнку, бо дазваляе кіраваць вертыкаллю, якая атрымлівае альбо дамагаецца лаяльнасці ад улады».

Калі б Лукашэнка хацеў забараніць карупцыю, ён павінен змяніць сістэму, кажа госць праграмы.

Больш глядзіце ў відэа.

Глядзі таксама
Каментары