Сярэдні заробак беларусаў за год зменшыўся на $ 77


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMVhFN2NzU3lmRU0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Чорны дзень» для беларусаў. Грамадзяне актыўна выдаткоўваюць дэпазіты ды іншыя назапашаныя ашчаджэнні. Рэальныя прыбыткі беларусаў знізіліся нашмат болей, чым выдаткі. Нацбанк прыйшоў да такой высновы пасля аналізу паводзінаў грамадзянаў нашай краіны на спажывецкім і грашовым рынках. Прыбыткі грамадзянаў на працягу ўжо больш чым году змяншаюцца і будуць змяншацца надалей.«Гэта сведчыць пра тое, што ў працэсе спажывання беларусы задзейнічаюць дадатковыя сродкі, а менавіта свае зберажэнні. Гэта пацвярджае таксама і зніжэнне дэпазітаў у банках. Тое, што людзі захоўвалі і ашчаджалі, нехта на рахунках, а нехта ўдома, то цяпер гэтыя грошы ідуць на спажыванне», – канстатуе аналітык кампаніі «Alpari» Вадзім Іосуб.Але і гэтыя сродкі абмежаваныя. Праядаць свае зберажэнні, адкладзеныя на «чорны дзень» беларусы не будуць. Таму ў сярэднетэрміновай перспектыве ад такой формы спажывецкіх паводзінаў, калі выдаткі перавышаюць прыбыткі, насельніцтва адмовіцца. Пры гэтым грамадзяне пачынаюць разумець, што заробкі ў бліжэйшы час расці не будуць.«Калі нічога не рабіць, то заробкі будуць надалей падаць. Але нам неабходна вызначыцца менавіта з ключавымі рэчамі. А гэта перадусім не абавязкова рабіць нешта і карміць пры гэтым замежжа. Мы можам і павінны патэнцыял перадусім накіраваць адзін за аднаго», – лічыць сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.Рэальныя заробкі цягам першага кварталу знізіліся на 3,5 %. Рэальныя наяўныя прыбыткі скараціліся амаль на 7 %. Чыноўнікі кажуць, што ў бліжэйшым часе індэксацыі заробкаў і выплатаў не будзе. А кіраўнік ураду наагул запатрабаваў спыніць практыку «неабгрунтаванага павышэння» заробкаў на дзяржпрадпрыемствах.

«Улады зразумелі цалкам відавочную справу – прыбыткі павінны адпавядаць узроўню эканомікі ў краіне. Калі раней у падобных сітуацыях улады рабілі спробы надрукаваць грошы і раздаць насельніцтву, то цяпер нарэшце зразумелі, што і гэта не выйсце. Бо праз часовы рост прыбыткаў інфляцыі і дэвальвацыі з-за друкавання грошай прыбыткі ўсё роўна падалі», – гаворыць Вадзім Іосуб.

За апошні год прыбыткі сярэднестатыстычнага беларуса выраслі ўсяго на Br 200 тыс. Калі ж перавесці памер сярэдняга заробку ў больш моцную валюту, то атрымліваецца, што за год ён зменшыўся на $ 77.Першая тэма выдання: Імпартазамяшчэнне буксуе. Беларусь па-ранейшаму гандлюе ў мінус.