Сямейны падрад: як энергетыкі распільваюць плацяжы за камуналку. Расследаванне «Белсату»


На фоне чарговага падвышэння камуналкі Аляксандр Лукашэнка загадаў прыбраць «увесь лішні тлушч» з навараў айчынных энергетыкаў. З гэткім жа патрабаваннем ён выступаў і чатыры гады таму, назваўшы Белэнерга «дзяржавай у дзяржаве з элементамі мафіі і банды». Расследаванне «Белсату», аднак, паказала, што з тых часоў энергетыка стала яшчэ больш карумпаванай, чым дагэтуль.

Ачыстку катлоў і мазутных рэзервуараў, якія вырабляюць электрычнасць ды цяпло ў Беларусі – манапалізаваная прыватнай расейскай фірмай Белкотлаачыстка. Яе статус пацверджаны лістом за подпісам гендырэктара Белэнерга Яўгена Воранава.

Расследаванне Белсату, пацверджанае дакументамі і сведчаннямі топ-мэнэджараў прыватных ды найбуйнейшых дзяржаўных профільных прадпрыемстваў даказвае, што дзяржава пераплачвае за работы Белкотлаачысткі ў разы больш за рынкавы кошт. І гэтая сітуацыя – характэрная для ўсёй энергетыкі.

Дослед «Белсату» ў сацыяльных сетках даказаў карупцыйныя сувязі Белкотлаачысткі з топ-мэнэджарамі беларускай энергетыкі. Іх дзеці займаюць намінальныя пасады ў гэтай расейскай фірме. Карупцыйныя сувязі выводзяць на гендырэктара Светлагорскай ТЭЦ Анатоля Ліпскага. Колькі карупцыянеры выкрадаюць з нашых плацяжоў за камуналку і як высока вядуць гэтыя схемы – глядзіце ў відэа.

Станіслаў Івашкевіч, «Белсат». Фота – bntu.by