Сядзіш з дзецьмі ці даглядаеш бацькоў? Пенсіі ў Беларусі не чакай!


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWFMwVHdqZms4a3MlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Пакуль гадавала дзяцей і даглядала маці, не напрацавала на страхавы стаж

Ганна Строцава – прыклад чалавека, які адчувае ўсе хібы зменаў у пенсійнай сістэме. У спадарыні Ганны трое дзяцей, да таго ж апошнія восем гадоў яна даглядае сваю маці, інваліда 1-й групы. Да жніўня 2016 года нашая гераіня атрымоўвала прадугледжаную дзяржаваю дапамогу для догляду за інвалідам. Але, як толькі ёй споўнілася 55 гадоў, выплаты прыпынілі, бо лічыцца, што цяпер жанчына – пенсіянерка. Праўда, і пенсію яна не можа атрымаць, бо паводле новага разліку не хапае страхавога стажу. Адзінае, што прапануюць нашай гераіні, – дачакацца 60-ці гадоў, каб атрымліваць сацыяльную пенсію.

Апошнія змены ў пенсійным заканадаўстве могуць шмат каго пакінуць без выплатаў

Разам з юрыстам у рубрыцы «Ведай свае правы!» разбіраемся ў дэталях, што могуць значна паўплываць на памер вашае пенсіі.

Мінакі распавядаюць, якія рэформы варта правесці ў Беларусі

У нашай краіне летась адбыліся дзве заўважныя рэформы – грашовая і пенсійная. Мы запыталіся ў мінакоў на вуліцах сталіцы, якія сферы патрабуюць кардынальных зменаў перадусім і чаго людзі ад гэтых зменаў чакаюць.

Жыхары Мазыру актыўна супрацьстаяць ушчыльненню

У Мазыры жыхары мікрараёну Пралетарскі выступаюць супраць будаўніцтва ў іхным двары новага 40-кватэрнага жылога дому. Людзі кажуць, што і без таго дрэнная сітуацыя з месцамі для адпачынку стане зусім крытычнаю. Знішчэнне дрэваў – асаблівы боль мясцовых, бо Пралетарскі – адзін з самых прамыслова насычаных мікрараёнаў гораду. Тут месцяцца кабельны завод, друкарня, аўтарамонтны завод, швейная фабрыка. Калі людзі зразумелі, што на іх ніхто не зважае, яны перайшлі да супольнага і больш актыўнага супраціву.

Жыхарка Менску не можа дамагчыся, каб ейнага былога мужа прызналі памерлым

З Мэгмэтам, туркам паводле паходжання, Таццяна Блеян пражыла ў шлюбе восем гадоў. Увесь гэты час грамадзянін Турцыі быў у Беларусі, але амаль адразу пасля разводу вярнуўся на радзіму. Там ён праходзіў курс хіміятэрапіі, аднак не здолеў перамагчы хваробу. Калі нашая гераіня была на пахаванні ў Стамбуле, яна ўзяла даведку пра ягоную смерць. Але праз адсутнасць на дакуменце пячаткі пацвердзіць смерць былога мужа ў нашай краіне аказалася немагчыма. Вядома, што без пасведчання пра смерць нашая гераіня не можа аформіць права на спадчыну. Да таго ж праз гэтую фармальнасць ёсць праблемы ў дзесяцігадовага сына Мэгмэта і Таццяны. Хлопец не можа выехаць за мяжу ні на аздараўленне, ні дзеля трэніровак або спаборніцтваў у каратэ.