У гэтак званай «справе патрыётаў» у ізалятарах застаюцца 16 чалавек. Іхныя семʼі – жонкі, дзеці, бацькі, а таксама сябры не бачылі мужчынаў ужо больш за два месяцы. Іх вінавацяць у стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання, хаця назіральнікі кажуць, што справа, імаверна, развальваецца.
Сярод іх на Валадарцы перабывае і кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха. Ён вядомы многім чытачам і аўтарам, кнігамі якіх займаўся. Цяпер жа ў СІЗА ён няспынна лістуецца з мноствам людзей. Гэтак беларускі інтэлектуал, знаўца мовы і гісторыі спрабуе задаволіць сваю прагу да кнігаў, размоваў і слова ў турэмнай ізаляцыі.
Настасся Мацяш распавяла пра ліставанне з фігурантам «справы патрыётаў».
Больш у відэаматэрыяле!