Святочныя падарункі для нашых гледачоў: «Белсат» збіраецца ў Віфлеем


Упершыню на Раство Белсат працаваў для вас з Ватыкану. Зміцер Ягораў, кіраўнік рэдакцыі інфармацыі «Белсату», распавядае пра тое, як рыхтавалі спецвыданне:

«У навінах спакою не бывае! Трэба было апанаваць выданне з пункту бачання статыстыкі, што за чым ідзе, з плану тэхнічнага. Розныя пробы, каб у нас усё спрацавала, каб была добрая карцінка, добры гук. Гэта было вельмі складана, гэта быў для нас такі выклік.

Я сёння ўзгадваю той першы дзень, калі мы сустрэліся ў рэдакцыі камандай, якая мусіла рэалізоўваць гэты эфір, і калі я сказаў, што ёсць такая ідэя паехаць на Раство ў Ватыкан, я памятаю вочы калегаў: Што адбываецца? Які Ватыкан? Сапраўды, мы ўпершыню гэта рабілі як Белсат і ўвогуле ўпершыню ў гісторыі беларускага тэлебачання.

Далей у нас будзе Віфлеем. Ты сам быў на разведцы там з нашымі калегамі і ведаеш, што працы будзе вельмі шмат».

belsat.eu