Святлана Ціханоўская спыніла збор подпісаў


Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – выбарчая кампанія, рэпрэсіі над актывістамі і журналістамі, эпідэмія каронавірусу. Каментары пацярпелых з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Святлана Ціханоўская прыпыняе збор подпісаў у буйных гарадах, бо баіцца чарговых правакацыяў. Вобшукі ў Белгазпрамбанку і ў шэрагу кампаніяў, звязаных з Віктарам Бабарыкам. Як ягоная каманда здолела сабраць рэкордную колькасць подпісаў у такіх умовах? Як судзяць і затрымліваюць актывістаў – больш за 200 затрыманых ад пачатку выбарчае кампаніі.

Ганна Канапацкая таксама заяўляе пра збор неабходных для рэгістрацыі 100 тысячаў подпісаў. Яе ініцыятыўнай групе дазволілі збіраць аўтографы ў сваё падтрыманне на прадпрыемствах. Як сталічная прадпрымальніца напісала заяву ў ЦВК, адтуль прыйшоў агульны адказ, а затое падатковая зацікавілася яе бізнесам. На абмеркаванне падзеяў самай гарачай выбарчай кампаніі за апошнія 10 год запрашае Усевалад Шлыкаў.

Падзяліцеся меркаваннем, ці навіною на наш электронны адрас BELSAT@GMAIL.COM