Святлана Ціханоўская дала эксклюзіўнае інтэрв'ю «Белсату»


Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – выбарчая кампанія, рэпрэсіі над актывістамі і журналістамі, эпідэмія каронавірусу. Каментары пацярпелых з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Затрыманні, содні арышту, пераслед. Гэта тое, што характарызуе выбарчую кампанію ў Беларусі. У размове з прэтэндэнткаю ў кандыдаты на прэзідэнцтва Святланаю Ціханоўскай – каментары аб сітуацыі, адказы на няпростыя пытанні і пошук шляху, па якім яна жадае павесці беларусаў. А таксама каментар пра «расейскі след» і тое, як гэта – «пайсці да канца». Святлана таксама звярнулася з просьбаю да беларусаў. А зняволеным патрэбныя дапамога і салідарнасць. Як гэта выглядае, распавядае Марфа Рабкова, каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ «Вясна». А каб далучыцца, можна напісаць на электронную скрыню marfarabkova@gmail.com.

Традыцыйна даём выказацца беларусам з розных гарадоў аб праблемах і палітычнай сітуацыі. А кіраўнік крамы «Symbal.by» Павел Белавус распавядзе, што сталася, як у іхнага кур’ера забралі цішоткі з надпісам «ПСІХОЗ%». Нельга забываць і пра каронавірус, які нікуды не знік. Афіцыйна ў Беларусі 54 680 выпадкаў захворванняў. Да нас звярнуўся жыхар Заслаўя Уладзімір Грыб, які мае каронавірус, але, каб даведацца праўду, мужчыну давялося прайсці доўгую дарогу змагання. Ягоная гісторыя і адказ, чаму «палае Заслаўль», – у нашым эфіры.

Запрашае Сяргей Падсасонны. Таксама не забывайце пісаць нам: belsat@gmail.com.