Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Словам 2020 года станецца COVID-19? Калі яго не абыдуць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Падрабязней на тэму – у вялікай «Размове ProContra» са Святланаю Калінкінай, Уладзімірам Мацкевічам і Віталём Цыганковым.

Пандэмія каронавіруснай інфекцыі ды прэзідэнцкія выбары, прызначаныя на 9 жніўня, нібыта вярнулі краіну ў мінулае. Святлана Калінкіна прызнаецца, што сітуацыя вакол распаўсюду каронавіруса нагадала ёй дзеянні ўладаў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Савецкі саюз падняўся, ажыў, і мы яго ўсе пабачылі. Мы проста пабачылі, наколькі састарэлая і несучасная нашая ўлада», – выказалася вядоўца «Размовы ProContra».

Магчыма, гэта заўважылі звычайныя грамадзяне, якім хутка давядзецца рабіць свой выбар падчас прэзідэнцкай кампаніі? Уладзімір Мацкевіч лічыць, што адзіны шанец на змены – пераўсталяванне дзяржавы. Ягоны калега Віталь Цыганкоў у сваю чаргу заўважае, што ўпершыню найменей за дзесяць гадоў з’явіліся людзі, якія сумняюцца ў вызначанасці вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Ці зробяцца вынікі галасавання нечаканасцю-2020? Меркаванні падзяліліся нават сярод вядоўцаў «Размовы».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Больш матэрыялаў

Зліў размоваў – гульня Крамля ці здрада сілавікоў?

Працоўныя хутка выйдуць на вуліцы?

Мара Лукашэнкі збываецца: будзем жыць дрэнна, але нядоўга?

Няма падставаў сумнявацца ў перамозе?

Як выганяюць студэнтаў

Ці гатовая ўлада да кампрамісу?

Сілавікоў чакаюць крымінальныя справы?

Прадстаўнік незалежнага прафсаюзу: Працоўных не загоняць на працу прыкладамі