Святар: У выказваннях мітрапаліта Паўла відаць рускі свет


У вёсцы Бярозаўка на Віцебшчыне ў мясцовым касцёле адпраўлюць і каталіцкія, і праваслаўныя набажэнствы: тамтэйшы ксёндз запрасіў праваслаўных братоў і сёстраў карыстацца храмам для сваіх рэлігійных патрэбаў, бо найбліжэйшая царква знаходзіцца ажно за 10 кіламетраў ад вёскі. Пераходзіць у каталіцтва ніхто праваслаўных вернікаў не намаўляе. Пры гэтым каля касцёла стаіць скульптура, якая сімвалізуе каталіцка-праваслаўнае аб’яднанне, а ў самым храме ёсць і абразы праваслаўных святароў. Пры касцёле навучаюцца і дзеці абедзвюх канфесіяў.

Як кажа святар Беларускай аўтакефальнай царквы Леанід Акаловіч, у выказванні мітрапаліта Паўла гучыць нейкая дваістасць.

«Бога дзяліць не трэба. У Расейскай царкве можа і сапраўды ёсць свой Бог, але ў нас ён адзін – Іісус Хрыстос. Могуць быць моўныя разыходжанні. У беларусаў вернікаў аўтакефальнай царквы няма ніякіх разыходжанняў і мы не сварымся за Бога і за цэрквы», – кажа святар.

Расейская царква, паколькі хоча быць лідарам у праваслаўі, шукае праціўнікаў, адзначае Леанід Акаловіч.

Таксама, паводле яго, у словах Паўла відаць рускі свет.

«Расейская царква практычна з’яўляецца філіялам КДБ», – дадае ён.

Больш глядзіце ў відэа.