Святар: Наведаць царкву і ўспомніць продкаў – у гэтым вяртанне да каранёў


Беларускія праваслаўныя вернікі спраўляюць Радаўніцу, якая заўсёды прыпадае на другі аўторак пасля Вялікадня. Адкуль ідуць карані гэтага свята і як правільна яго спраўляць? Гаворым пра гэта з Айцом Леанідам Акаловічам з беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

«Перш за ўсё, трэба наведаць царкву. Успомніць пайменна сваіх продкаў. Гэта вельмі прынцыповае і важнае пытанне. У гэтым я бачу вяртанне да сваіх каранёў і да свайго радаводу», – распавёў святар пра тое, што трэба рабіць на Радаўніцу.