Свята ў ціхім цэнтры: Новы год на Асмалоўцы

Жыхары менскай Асмалоўкі паставілі ў двары ялінку ды напяклі хатніх пірагоў: правесці стары год і сустрэць новы суседзі пастанавілі разам. Імпрэзу зарганізавалі ўласна жыхары, і, нягледзячы на мароз, народу прыйшло шмат.Мясцовыя ўзгадваюць, што ў 50-я гады такія святкаванні былі добраю традыцыяй: суседзі збіраліся ў дворыках ледзь не кожнае свята. Ведаюць тут адзін аднога і цяпер: «Ведаем, напрыклад, хто хворы, каму патрэбная дапамога, – кажа Ксенія, жыхарка вул. Камуністычнай. – У шматкватэрных дамах людзі нават гадамі не ведаюць, хто жыве побач».Яшчэ больш аб’яднала суседзяў агульная бяда: ужо каторы год Асмалоўку пагражаюць знесці, а на яе месцы пабудаваць шматфункцыйны бізнэс-цэнтр. Пабудаваны ў сярэдзіне 20-га стагоддзя, гэты раён лічыўся элітным: тут сяліліся вайсковыя начальнікі, а пасля – артысты тэатру оперы і балету, што літаральна ў суседнім двары.Андрэй, жыхар Асмалоўкі, расказвае: «Каб людзі маглі даведацца, што жыць можна не толькі ў 30-павярховых панэлях. Але там, дез яны нарадзіліся, пражылі ўсё жыццё, выхавалі не аднаго дзіцёнка, і адкуль не хочуць з’язджаць. Мы тут жывём, жылі і будзем жыць»Мясцовыя апускаць рук не збіраюцца: бліжэйшым часам яны плануюць зрабіць усё, каб Асмалоўцы надалІ статус гістарычна-культурніцкай каштоўнасці, каб выратаваць квартал ад інвестараў.ІНШЫЯ ТЭМЫ: Карціну беларускага мастака ў Варшаве перадалі ў ЮНЭСКО. «МУЗЫКА – УСЁ» – праект “Срэбнага вяселля” для дзетак рушыў у тур па краіне. Сёння – апошні дзень аналагавага тэлебачання ў Беларусі.Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава