Белсат едзе Свіслач. Паміж «Дажынкамі» і рэальнасцю. «Белсат едзе»


«Белсат» даехаў да Свіслачы, гораду, які ў 13 стагоддзі быў сталіцай асобнага ўдзельнага княства, а зараз з’яўляецца сталіцай Свіслачскага раёну. Горад, у якім за апошнія 25 гадоў колькасць насельніцтва паменела на 25 адсоткаў. Але за 800 гадоў існавання Свіслач перажыла розныя катаклізмы. Мы ж пойдзем да свіслаччанаў і даведаемся, чым яны жывуць цяпер і што думаюць пра будучыню свайго гораду.

«У нашым горадзе дастаткова камфортнае жыццё, праблемы, хіба што ёсць як і ў іншых людзей. Але мы ганарымся сваймі продкамі, ганарымся сваім цяперашнім. Я лічу, што ў нас ёсць кім і ганарыцца, і ведаць гэтых людзей, нашыя людзі ведаюць сваіх герояў. Гэта і спартсмены, і людзі працы. Дастаткова шмат харошых людзей», – кажа намеснік старшыні Свіслацкага райвыканкаму Юрый Кулікоў.

Ці сапраўды жыццё ў горадзе, дзе вучыліся мастак Напалеон Орда, кіраўнікі паўстання 1863 года Рамуальд Траўгут і Кастусь Каліноўскі, камфортнае ды бесклапотнае? Што адрознівае Свіслач ад іншых малых беларускіх гарадоў?

Глядзіце ў сюжэце.

Ігар Кулей belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары