Свіслач – мясціна загадак і парадоксаў


Мястэчка Свіслач – раённы цэнтр Гарадзеншчыны – слаўнае не толькі гісторыяй, але і сучаснымі падзеямі.

Самая першая загадка: дзе парэшткі замка свіслацкага князя XIII ст. І ці ўвогуле быў ён, той замак? Усе чулі пра Свіслацкую гімназію XIX ст. і яе вучня Кастуся Каліноўскага, помнік якому ў Свіслачы – адзіны ў Беларусі. А на мяжы XX і XXI стст. Свіслач праславіў тутэйшы гораданачальнік – вертыкальшчык, паставіўшы ў цэнтры помнік кату народаў Іосіфу Сталіну.