Свір – княскае гняздо


Старажытнае мястэчка на Мядзельшчыне над маляўнічым возерам у зоне балта-славянскага кантакту – калісьці родавае гняздо князёў Свірскіх.

У цэнтры паселішча ўзвышаецца гара, на якой у сярэднявеччы стаяў княскі замак. Пра даўнюю гісторыю Свіры прыпамінае велічны касцёл святога Мікалая – рэдкі ў Беларусі помнік ранняга барока. Даўняя гісторыя, вялікае возера ў атачэнні лясоў і ўзвышшаў – прывабная турыстычнае мясціна, турыстам, на жаль, амаль невядомая.