Свабодныя купалаўцы: Ніякія рэпрэсіі не знішчаць нашай свабоды


Паэтка Ларыса Геніюш напісала верш «Б’юць хвалі прыбоем» адразу пасля заканчэння ІІ сусветнай вайны. Акурат трываў Нюрнбергскі пратэст, на якім быў асуджаны гітлерызм. Але ў гэты ж самы час іншая таталітарная ідэалогія – сталінізм – ламаў лёсы, катаваў і фізічна знішчаў тысячы невінаватых людзей.

Ад сталінізму моцна пацярпела і сама Ларыса Геніюш: НКВДзісты расстралялі ейнага бацьку; маці і дзвюх сясцёр саслалі ў Казахстан, дзе тыя не вытрымалі цяжкіх умоваў і памерлі; саму паэтку і ейнага мужа Янку асудзілі на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іосіф Сталін памёр у 1953-ым годзе, а Ларысу і Янку Геніюшаў вызвалілі з лагераў толькі праз тры гады – у 1956-ым годзе.

Вершы
Не суд, а здзек: асабістыя трагедыі маці асуджаных
2020.11.23 15:05

У 1999 годзе Беларускі Хельсінскі камітэт зьвярнуўся ў пракуратуру з хадайніцтвам аб адмене несправядлівага прысуду ў адносінах да Ларысы і Янкі Геніюшаў. Пракуратура пераадрасавала зварот у Вярхоўны суд, адкуль прыйшла адмова, быццам бы паэтка «абгрунтавана не падлягае рэабілітацыі». Але прычыны адмовы засталіся невядомыя, бо, паводле ліста з Вярхоўнага суда, «яны могуць быць паведамленыя толькі самой рэпрэсаванай», хоць паэтка пайшла з гэтага свету ў 1983-ым годзе.

Вершы
Прарочыя словы Янкі Купалы: Сумленне, край прадаць гатовы за бліск нагруднага значка
2020.11.16 15:05

У нялюдскіх умовах у ГУЛАГу паэтка працягвала тварыць. Сярод вязняў Ларысу Геніюш называлі «Маці», яе вершы называлі «глюкозай», завучвалі іх напамяць, як малітвы. У вершы «Бʼюць хвалі прыбоем» паэтка сцвярджае, што нашых думаў і песняў, нашага творчага духу не ў стане зняволіць нават самыя жорсткія і бязлітасныя тыраны.

Сёлета, у 2020-ым годзе, верш «Бʼюць хвалі прыбоем» зынтэрпрэтавалі свабодныя купалаўцы, звольненыя з тэатру за сваю грамадзянскую пазіцыю. У нашыя дні беларусаў зноў спаткалі рэпрэсіі: за прагу свабоды іх звальняюць з працы, адлічаюць з вучэльняў, збіваюць, калечаць, здзекуюцца, затрымліваюць і катуюць за кратамі, пагражаюць, выкрадаюць на вуліцах і заводзяць крымінальныя справы. Тэрор дасягнуў небывалай велічыні. Але ўлады не ў сілах пазбавіць беларусаў іх творчай энергіі. Беларусы ж маюць тое, ад чаго дрыжыць кожны тыран, – праўду.

Вершы
Зварот да беларусаў: Хто зямлі гэтай сын, устаньце ўсе, як адзін!
2020.11.30 16:43

Былыя акторы Тэатру імя Янкі Купалы, звольненыя ўладамі за сваю грамадзянскую пазіцыю, у эфіры нашага тэлеканалу па-новаму пераасэнсоўваюць беларускую паэтычную класіку ў праекце «Вершы».